У Глыбокім забойцу двух братоў прысудзілі да 24 гадоў калоніі


Жыхар Глыбокага за жорсткае падвойнае забойства асуджаны на 24 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Пра гэта паведаміла начальнік аддзелу па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых рашэнняў па крымінальных справах пракуратуры Віцебскай вобласці Аксана Балеева.

Жыхар Глыбокага вясной зарэзаў нажом двух братоў. Жорсткае забойства ён здзейсніў з-за помсты.

Пачалася крывавая гісторыя ў сёлетнім студзені. 34-гадовы жыхар трапіў на застолле да братоў, якія прыехалі дадому ў Глыбокае на навагоднія святы з Расеі, дзе працавалі.

Мужчына палічыў, што падчас застолля яго абразілі непрыемным словам. Адпомсціць адразу ён не змог, паколькі адразу ж пасля застолля зламаў нагу. План помсты мужчына выношваў некалькі месяцаў. І ў ноч з 17 на 18 красавіка, будучы п’яным, зарэзаў двух крыўдзіцеляў, нанёсшы ім шматлікія ўдары нажом (братам было 54 і 53 гады).

Прысуд у законную сілу яшчэ не ўступіў.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu, паводле БелТА

Стужка навінаў