У Глыбокім частку заробкаў працаўнікі камбінату атрымаюць не грашыма, а смятанай ды малаком


Працаўнікі Глыбоцкага малочнакансервавага камбінату даслалі на тэлеграм-канал NEXTA распараджэнне кіраўніцтва заводу паводле якога заробкі ў жніўні-снежні 2019 году будуць выплачвацца «часткова ў натуральнай форме» – смятанай ды малаком.

«У сувязі з няўстойлівым фінансавым становішчам прадпрыемства, а таксама адсутнасцю дастатковай колькасці грашовых сродкаў для выплаты заробкаў прапанаваць працаўнікам прадпрыемства «Глыбоцкі МКК» атрымаць заробкі за жнівень, верасень, кастрычнік, лістапад і снежань 2019 году часткова ў натуральнай форме прадукцыяй, прыдатнай для асабістага спажывання… са згоды працаўніка і згодна з прыкладзеным пералікам», – адзначаецца ў дакуменце, які падпісаў дырэктар камбінату Андрэй Сакалоўскі.

«Другі тыдзень у нас працягваецца канфлікт з кіраўніцтвам. Усіх змушаюць у дабраахвотна-прымусовым парадку за кошт заробку браць бракаваную прадукцыю – стэрылізаванае малако ды смятану, якія не прыдатныя для ўжывання і продажу. За бракаваную прадукцыю не неслі адказнасці ні галоўны тэхнолаг, ні начальнік кансервавага цэху – усё вырашылі пакрыць з кішэняў працоўных», – цытуе NEXTA паведамленне працаўнікоў Глыбоцкага МКК.

Аб’ектыў
У Глыбокім пакланяюцца вішнёвай каралеве
2019.07.27 19:12

«Кіраўніцтва наўпрост заяўляе: «Мы вас ня можам прымусіць, але мы ня ведаем, як далей працаваць з тымі, хто не пагодзіцца». Але ж зарабляюць 800 працаўнікоў камбінату ў сярэднім па 400 рублёў, з якіх яшчэ трэба сабраць дзяцей у школу, заплаціць за камунальныя паслугі, набыць прадукты… Аднак нас хочуць прымусіць узяць за кошт заробку яшчэ на 15 рублёў непрыдатная смятаны і на столькі ж – стэрылізаванага малака. У выніку будуць вылічваць па 30 рублёў штомесяц аж да студзеня», – тлумачаць працаўнікі Глыбоцкага малочнакансервавага камбінату.

У распараджэнні, якое апублікаваў NEXTA, кіраўніцтва МКК спасылаецца на артыкул 74 Працоўнага кодэксу і на пункт 3.12.3. калектыўнай дамовы.

Аб’ектыў
Малочныя санкцыі Расеі – барацьба лабістаў?
2018.02.28 21:29

СК belsat.eu

Стужка навінаў