У Глыбокае прыедуць дудары з розных куткоў свету


4-6 траўня ў Глыбокім пройдзе чарговы фэст дудароў «Дударскі Рэй», на які прыедуць дудары з розных куткоў свету.

Назва фестывалю пазычылі з верша Янкі Купалы, які ён прысвяціў знакамітаму ўраджэнцу Глыбоччыны, заснавальніку першай тэатральнай трупы ў Беларусі, Ігнату Буйніцкаму.

Важна рэй Ігнат Буйніцкі
Ў танцах нашых водзіць,
Аж здаецца – усё чыста
Хадыром з ім ходзіць.

У праграме фэсту запланавана шэсце дудароў, выставы, канцэрты. Дудары наведаюць таксама радзіму Ігната Буйніцкага – вёску Празарокі.
У фэсце возьмуць удзел дудары з Польшчы, Славакіі, Латвіі, Чэхіі, Шатландыі і нават Партугаліі.
ГА, belsat.eu
Стужка навінаў