У гэтай еўрапейскай краіне самая высокая канцэнтрацыя заражэнняў каронавірусам. І гэта не Італія


Па стане на 26 сакавіка ў карлікавай дзяржаве Сан-Марына было зарэгістравана 208 выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй – 0,68 % ад усяго насельніцтва краіны.

Сан-Марына – карлікавая дзяржава, якую акружае тэрыторыя Італіі. Паводле дадзеных Сусветнага банку, у Сан-Марына жыве 33 785 чалавек. 208 з іх захварэлі на COVID-19. Гэта самая высокая ў Еўропе канцэнтрацыя інфікаваных адносна агульнай колькасці жыхароў у краіне.

Для параўнання ў Італіі гэты паказнік – 0,12 %.

На графіку адлюстраваная колькасць інфікаваных на 1 млн насельніцтва ў Сан-Марына, Ісландыі, Італіі, Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў