У генеральнай сакратаркі моладзевага савета «Рада» Ганны Дапшэвічутэ прайшоў ператрус


У дом Ганны Дапшэвічутэ ў вёсцы Вялічкі ў Віцебскай вобласці 20 кастрычніка прыехалі дзве машыны – адна з Пастаўскага РУУСу, другая – з людзьмі ў цывільным. Сама гаспадыня была там жа.

Міліцыя прыехала каля 13 гадзін. З чым звязаны ператрус, невядома. «Што хочуць, не зразумела. Чакаем, пакуль скончыцца ператрус», – распавёў «Белсату» муж Ганны Аляксей Мінчонак.

Аляксей дадаў, што Ганна жыве на хутары ўжо 3,5 месяцы, з’ехала да выбараў яшчэ, у масавых акцыях не ўдзельнічала. «Таму не зразумела, што хочуць ад яе», – сказаў ён.

Ганна Дапшэвічутэ скончыла філасофскі факультэт БДУ, яна спецыялістка па камунікацыях. Падчас навучання пачала працаваць у грамадскім сектары. Супрацоўнічала з экалагічнымі ініцыятывамі.

Ганна Дапшэвічутэ, генеральная сакратарка Беларускага нацыянальнага моладзевага савету Рада
  • Беларускі нацыянальны моладзевы савет «РАДА» – гэта добраахвотны саюз беларускіх моладзевых арганізацыяў. «РАДА» была створана ў 1992 годзе і афіцыйна зарэгістравана ў 1997 годзе. У 2006 годзе рашэннем Вярхоўнага суда РБ пазбаўлена рэгістрацыі.

АА belsat.eu

Стужка навінаў