У Гародні 12-гадовая дзяўчынка загінула ад чаднага газу


У Гародні загінула шасцікласніца – яна атруцілася чадным газам, піша абласная газета «Гарадзенская праўда».

Увечары 19 лютага ў рэанімацыю абласнога дзіцячага клінічнага шпіталя паступіла 12-гадовая дзяўчынка з папярэднім дыягназам: стан пасляклінічнай смерці, патапленне, атручэнне чадным газам. Як высветлілася, яна мылася ў ваннай у сябе дома, папярэдне ўключыўшы газавую калонку.

Мяркуецца, што яна атрымала атручэнне чадным газам, страціла прытомнасць і захлынулася. Медыкі хуткай дапамогі правялі рэанімацыйныя мерапрыемствы і ў цяжкім стане шпіталізавалі дзяўчынку. 20 лютага дзяўчынка памерла.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў