У Гарадзенскім раёне пенсіянера прывязалі да дрэва ў лесе


На месцы здарэння. Фота: sk.gov,by

Гарадзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэту расследуе незаконнае пазбаўленне волі 60-гадовага мужчыны.

Каля адной з вёсак Гарадзенскага раёну двое мужчынаў 1989 года нараджэння з дапамогай скотчу ўвечары 24 кастрычніка ў лесе прывязалі пенсіянера да дрэва. Ён здолеў выбрацца і паведаміць пра здарэнне ў міліцыю. Падазраваных затрымалі.

Паводле СК, яны хацелі «дапамагчы» падзяліць маёмасць былой жонцы пацярпелага, з якой у таго былі напружаныя адносіны. Нападнікі, якіх раней неаднаразова судзілі, разлічвалі, што жанчына за гэта заплаціць.

Шматдзетны бацька перастаў быць шматдзетным пасля тэсту ДНК

За два тыдні да здарэння паміж пацярпелым і адным з мужчын адбыўся канфлікт, у выніку якога 30-гадовы мужчына ўдарыў пенсіянера ў галаву.

Нападнікам выстаўленае абвінавачванне паводле ч. 1 арт. 183 КК (незаконнае пазбаўленне волі). 56-гадовая былая жонка пацярпелага ў сапраўдны момант падазраецца ў дапамозе ім.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары