У гарадзенскім ДАІ скончыў жыццё самагубствам адзін з працаўнікоў


Праваахоўнікі высвятляюць прычыны і абставіны здарэння. Вядома, што працаўнік ДАІ скончыў жыццё самагубствам на працоўным месцы. Трагедыя здарылася 29 жніўня.

Не так даўно падобны выпадак здарыўся ў Менску. 20 жніўня міліцыянт застрэліўся на пасту з табельнай зброі.

У сакавіку Гарадзеншчыну ды і ўсю Беларусь ускалыхнуў выпадак, калі малады міліцыянт застрэліўся на вачах у начальства. Тады перадсмяротную цыдулку засакрэцілі. Нягледзячы на тое, што статыстыка суіцыду у сілавых ведамствах засакрэчаная, інфармацыя пра самазабойствы людзей у пагонах трапляе ў медыі даволі часта. Самым трагічным для МУС быў 2009 год: ажно 14 гучных справаў.

Паводле неафіцыйных крыніц tut.by, мужчына быў намеснікам камандзіра ўзвода і павесіўся ў працоўным кабінеце.

ДР belsat.eu паводле uvdgrodno.by

Стужка навінаў