У гарадзенскай кірсе ўпершыню за 200 гадоў узяў шлюб пастар


[vc_row][vc_column][vc_images_carousel images=”24078,24074,24082,24086,24090,24094,24098,24102,24106″ img_size=”large”][/vc_column][/vc_row]У адрозненне ад каталікоў ды праваслаўных, у лютэранаў вянчанне не лічыцца тайніцаю. Гэта проста прылюднае вызнанне еднасці пары, за якую ў гэты момант моляцца ўсе прысутныя ў святыні.

Для гарадзенскай лютэранскай кірхі – адзінай дзейнай у Беларусі – гэта першае вяселле пастара. Бо З 1793 года, калі ў лютэранаў тут з’явіўся дом малітвы, усе пастары, якіх было восем, прыязджалі ўжо жанатымі людзьмі. Уладзімір Татарнікаў, дзявяты пастар, упершыню бярэ тут шлюб.[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=AnKMfvEPvuM&feature=youtu.be”][/vc_column][/vc_row]Вянчаў маладых лютэранскі архіепіскап з Масквы Дзмітрый Браўн. Візіт святара такога ўзроўню, са словаў Татарнікава, вялікі гонар для гораду і для яго асабіста.

Абранніца пастара Уладзіміра – лекарка. Паводле веравызнання – праваслаўная. Жонка пастара ў лютэранскай традыцыі не мае нейкіх надзвычайных абавязкаў, у адрозненне ад, прыкладам, праваслаўнай «матушкі», але, са словаў Татарнікава, вядома, будзе дапамагаць і прымаць удзел у жыцці царквы.

Строі ў маладых традыцыйныя – белая сукенка ў нявесты і класічны гарнітур у маладога.

«Шмат клопату было з размяшчэннем гасцей, – адзначае пастар, – людзі да нас прыехалі з Іркуцку, Камчаткі, Ізраілю… Сам я з Віцебшчыны, як і мае сваякі, нявеста – з Берасцейшчыны. Усіх трэба размясціць, паклапаціцца. Добра, што ёсць сябры, якіх займеў тут за пяць год – яны вельмі дапамагаюць ува ўсіх пытаннях: хто транспартам, хто ўпрыгожваннем залы».

Абрад вянчання суправаджаў прывезены з Нямеччыны, замест страчанага, арган, на якім граў вядомы гарадзенскі музыка Аляксей Пятроў.

Пастар, на час служэння якога акурат прыпала адраджэнне і адбудова кірхі, будзе далей займацца «царкоўнымі справамі», ягоная жонка – працягваць навучацца ў інтэрнатуры ў Берасці.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў