У Гарадоцкім раёне згарэў касцёл ХІХ стагоддзя


Удзень 17 красавіка ў вёсцы Рамні Гарадоцкага раёну Віцебскай вобласці амаль цалкам згарэў былы драўляны касцёл святых апосталаў Пятра і Паўла. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве з надзвычайных сітуацый Беларусі.

Касцёл у вёсцы Рамні.
Фота: globus.tut.by

Ратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне, але ў выніку пажару ў храме былі знішчаныя дах, столя і моцна пашкоджаныя сцены. «У выніку пажару храм знішчаны», – удакладнілі ў Следчым камітэце.

Полымя перайшло на касцёл падчас неасцярожнага абыходжання з агнём пры спальванні смецця. Ахвяраў няма.

Касцёл у вёсцы Рамні.
Фота: Следчы камітэт

Касцёл у вёсцы Рамні быў пабудаваны ў 1896 годзе з дрэва на каменным падмурку храму XVIII стагоддзя з захаваннем яго планіроўкі. Пластыка і кампазіцыя касцёла – прыклад характэрнага для канца XIX стагоддзя спалучэння элементаў класіцызму з рысамі стыляў «мадэрн» і псеўдарускага. Будынак быў унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў Беларусі як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

Hавiны
Крыміналісты назвалі верагодную прычыну пажару ў Нотр-Дам-дэ-Пары
2019.04.17 10:13

МГ belsat.eu

Стужка навінаў