У Гарадку ледзьве не згарэлі маленькія дзеці


Учора ў адным з пяціпавярховікаў у горадзе Гарадок адбыўся пажар. У кватэры знаходзіліся дзеці – 3-гадовы хлопчык і 4-гадовая дзяўчынка.

Пра пах дыму ратавальнікам паведамілі суседзі. Калі яны прыехалі на месца здарэння, то пабачылі, што з вакна кватэры на другім паверсе ідзе дым.

«Работнікі МНС патрапілі ў жыллё адначасова праз балкон па каленчатаму пад’ёмніку і праз уваходныя дзверы. 3-гадовы хлопчык і 4-гадовая дзяўчынка знаходзіліся ў прытомнасці, уваходныя дзверы былі зачынены», – паведамляюць у МНС.

З дыягназам «атручванне прадуктамі гарэння» дзеці былі дастаўленыя ў рэанімацыйнае аддзяленне шпіталя. Іх стан ацэньваецца як сярэдняй ступені цяжкасці.

Прычына пажару высвятляецца, але МНС кажа, што, хутчэй за ўсё, дзеці гуляліся з агнём.

ГА, belsat.eu

Стужка навінаў