У Ганцавічах затрымалі журналістаў «Белсату»: пасля «тлумачэнняў» усіх адпусцілі

Абноўлена

У Ганцавічах 9 ліпеня падчас здымак перадачы «Белсат едзе ў Ганцавічы» міліцыянты затрымалі журналістаў нашага тэлеканалу. Затрыманыя журналіст Ігар Кулей, аператары Сяргей Кавалёў і Максім Гарчанок.

«Папрасілі прайсці ў пастарунак, бо мы, высвятляецца, не можам проста так здымаць. Нас мусяць апытаць, каб даведацца, што адбываецца», – адзначыў Ігар Кулей.

Opublikowany przez «Белсат» Wtorek, 9 lipca 2019

Журналістаў пасадзілі ў міліцэйскую машыну, дзе прымусілі выключыць камеры.

Кіраваў затрыманнем старшы лейтэнант Канстанцін Рудзенка.

Здымачная група працавала каля мясцовага рынку. Паводле міліцыянтаў, «паступіў званок з рынку, што нехта здымае». Праваахоўнікі адрэагавалі на тэлефанаванне. Пасля запісу «тлумачэнняў» усю здымачную групу адпусцілі без складання пратаколаў.

МГ belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары