У Гане абвесцілі жалобу ў сувязі са смерцю экс-генсека ААН Кофі Аннана


На 81-ым годзе жыцця памёр былы генеральны сакратар ААН, выбітны ганскі дыпламат Кофі Аннан.

Арганізацыяй Аб’яднаных Нацыяў ён кіраваў два тэрміны, цягам дзесяці гадоў, пачынаючы з 1997-га. Яму ўдалося рэфармаваць арганізацыю. У 2001-ым годзе Аннану ўручылі Нобэлеўскую прэмію міру за абнаўленне ААН і наданне прыярытэту правам чалавека. Пасля сыходу з пасады ён быў адмысловым пасланнікам ААН у Сірыі, а таксама кіраваў уласным фондам.

У сувязі са смерцю дыпламата, у Гане абвесцілі тыднёвую жалобу, пачынаючы з 20 жніўня. Усе сцягі ў краіне і дыпламатычных місіях будуць прыспушчаныя.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў