У Францыі загінуў яшчэ адзін удзельнік пратэстаў «жоўтых камізэлек»


У ноч на 13 снежня ў французскім Авіньёне грузавік збіў 23-гадовага ўдзельніка пратэстаў «жоўтых камізэлек». Мужчына памёр.

Кіроўцу грузавіка, 26-гадовага грамадзяніна Польшчы, узялі пад варту.

Паводле французскага выдання «Le Monde», гэта шостая смерць з пачатку акцыяў супраць росту коштаў на паліва.

Hавiны
Французскі ўрад замарозіў кошты на паліва пасля брутальнага пратэсту ў Парыжы
2018.12.04 15:38

Чатыры асобы загінулі ў выніку дарожных інцыдэнтаў, звязаных з пратэстамі «жоўтых камізэлек». А ў Марсэлі 80-гадовая жанчына загінула пасля таго, як у яе трапіла граната з газам.

Аб’ектыў
Макрон прадставіць план рэакцыі дзяржавы на пратэст «жоўтых камізэлек»
2018.12.10 20:26

Рост коштаў на паліва быў запланаваны ў звязку з экалагічнай рэформай, якая прадугледжвае ліквідацыю да 2022 года ўсіх вугальных электрастанцыяў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў