У Францыі снайпер падчас выступу Франсуа Аланда параніў двух асобаў


Паліцэйскі снайпер стрэліў у натоўп выпадкова. Паводле мясцовых СМІ, жандар знаходзіўся на даху і вырашыў змяніць пазіцыю, але не паставіў вінтоўку на засцерагальнік.

Інцыдэнт здарыўся падчас выступу французскага прэзідэнта на цырымоніі запуску новай лініі хуткасных цягнікоў у камуне Віланьён на захадзе Францыі.

Абодва пацярпелыя параненыя ў нагу. Іх жыццю нічога не пагражае. Распачатае расследаванне інцыдэнту.

ДР belsat.eu паводле leparisien.fr

Стужка навінаў