У Францыі пройдзе чэмпіянат свету па запуску папяровых самалёцікаў


У Францыі ў ліпені адбудзецца чэмпіянат свету па запуску самалёцікаў з паперы. Пра гэта паведаміляе радыёстанцыя France Bleu.

Паводле радыёстанцыі, спаборніцтва пройдзе ў дэпартаменце Ланды. Ідэя арганізацыі спаборніцтва належыць асацыяцыі La Patrouille de Gastes, якая правядзе чэмпіянат у другі раз.

«Няхай ляцяць лісты паперы… У нядзелю, 21 ліпеня, на беразе возера Біскаррасс з 9:30 вы можаце прыняць удзел у другім міжнародным чэмпіянаце свету па запуску папяровых самалёцікаў на адкрытым паветры», – паведамілі арганізатары.

Правілы простыя: неабходна на месцы спаборніцтваў змайстраваць самалёт з папяровага ліста А4, пры гэтым ён неабавязкова павінен мець класічную форму. Некаторыя ўдзельнікі летась усталявалі папяровыя апараты прапелерамі, а тыя, хто знаёмы з аэрадынамікай, нажніцамі робяць надрэзы, каб самалёт быў устойлівы да парываў ветру. Аднак, як адзначаюць арганізатары, вынікі спаборніцтва ў большай ступені залежаць ад поспеху і жадаюць усім «спадарожнага ветру».

Як адзначае радыёстанцыя, у летась у спаборніцтве прынялі ўдзел 90 «пілотаў» з розных краін. Пераможцу ўдалося адправіць свой «аэраплан» на 24 метры. Але гэты вынік не дасягнуў сусветнага рэкорду, які складае 69 метраў.

Для ўдзелу неабходна ўнесці ў касу 3 еўра. Арганізатары адзначаюць, што гасцей чакае «вясковая ежа, напоі і добры настрой». Арганізатары пакуль не раскрылі, якім будзе галоўны прыз. У 2018 годзе гэта быў рамантычны палёт для дваіх на гідраплане.

Hавiны
Пра Еўрапейскія гульні, што адбудуцца ў Менску, у Еўропе не так і шмат ведаюць
2019.03.08 17:37

СК, belsat.eu

Стужка навінаў