У Францыі праз спякоту ўлетку загінулі амаль 1,5 тысячы чалавек


Цягам лета ў Францыі зафіксавалі два празмерна гарачых перыяды. Падчас першай хвалі моцнай спёкі ў канцы чэрвеня і пачатку ліпеня загінулі на 567 чалавек больш сярэдняга.

Пра гэта распавяла Міністр салідарнасці і аховы здароўя краіны Ан’ез Бюзэн у эфіры радыё FranceInfo.

Другая хваля ў канцы ліпеня забіла 868 чалавек. 28 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд – 46 градусаў цяпла. Толькі палове загінулых было больш за 75 гадоў.

Аб’ектыў
Стыхія паказвае характар: надзвычайная спёка ў Францыі і Вялікай Брытаніі, магутны град у Беларусі
2019.07.26 21:44

Хваля спёкі пракацілася сёлета па ўсёй Еўропе. У Беларусі праз высокія тэмпературы не раз абвяшчалі памаранчавы ўзровень небяспекі. Навукоўцы звязваюць гэта са зменай клімату.

9 верасня цягам дня ў нашай краіне слупок тэрмометру пакажа да 27 градусаў цяпла.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў