У Францыі – новыя пратэсты «жоўтых камізэлек». Дзясяткі затрыманых, паліцыя выкарыстала вадамёты. ФОТА


Французская паліцыя 12 студзеня выкарыстала вадамёты і слёзатачывы газ, каб разагнаць акцыю «жоўтых камізэлек» вакол Трыўмфальнай аркі ў Парыжы. Пратэсты супраць эканамічнай палітыцы прэзідэнта Эманюэля Макрона адбыліся ўжо дзявятыя выходныя запар.

Як паведамляе Reuters, акцыя ў асноўным мела мірны характар: тысячы дэманстрантаў прайшлі па вуліцах Парыжа, патрабуючы адстаўцы Макрона. Аднак невялікая група пратэстоўцаў адхілілася ад прызначанага маршруту, пачала кідаць камяні і бутэлькі ў паліцыю. Супраць іх праваахоўныя органы былі вымушаныя выкарыстаць слёзатачывы газ і вадамёты.

Паводле МУС Францыі, у пратэстах па ўсёй краіне 12 студзеня прынялі ўдзел 84 тыс. чалавек. Гэта больш чым на мінулым тыдні (50 тыс.), але істотна менш чым напачатку пратэстаў – напрыклад, 17 лістапада 2018 года на вуліцы выйшлі 282 тыс. дэманстрантаў.

У Парыжы МУС 12 студзеня налічыла 8 тыс. пратэстоўцаў. 156 дэманстрантаў былі затрыманыя паліцыяй у сталіцы, а па ўсё краіне – 240.

Парыж, 12 студзеня. Фота @ JP N’Guyen/Maxppp
Пратэсты супраць эканамічнай палітыцы прэзідэнта Эманюэля Макрона адбыліся ўжо дзявятыя выходныя запар. Фота Maxppp
Парыж, 12 студзеня. Фота ©PHOTOPQR
Фота Maxppp

Акцыі пратэстнага руху так званых «жоўтых камізэлек» адбываюцца ў Францыі з 17 лістападу. Актывісты выступаюць супраць павышэння коштаў на паліва, урадавай падатковай палітыкі ў цэлым і патрабуюць адстаўкі прэзідэнта і прэм’ер-міністра.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў