Французская паліцыя арыштавала 23-гадовага жыхара гораду Аржантея на поўначы краіны, які хацеў забіць прэзідэнта Эманюэля Макрон.
Аб арышце паведамляе Бі-бі-сі са спасылкай на французскія СМІ.
Як паведамляецца, мужчына планаваў здзейсніць замах 14 ліпеня падчас парада ў гонар Дня ўзяцця Бастыліі. Ён напісаў пра гэта ў гульнявым чаце, дзе цікавіўся набыццём аўтамата Калашнікава, неабходнага, паводле яго слоў, для замаху.
Акрамя таго, на сайце internet-signalement.gouv.fr было размешчана ананімнае паведамленне, у якім карыстальнік распавёў пра меркаваны замах.
Калі паліцыя прыйшла дадому да падазраванага, ён пагражаў ім кухонным нажом. У яго машыне былі выяўленыя яшчэ два нажы.
Падчас допыту мужчына паведаміў, што хоча забіць Макрон з палітычных меркаванняў. Паводле ягоных словаў, ён таксама хацеў атакаваць «мусульманаў, арабаў, чорных, гомасэксуалаў». Падазраваны называў сябе нацыяналістам.
Затрыманы быў судзімы раней. У мінулым годзе яго асудзілі на тры гады за тое, што ён выказваў захапленне дзеяннямі нарвежца Андэрса Брэйвіка, які забіў 77 чалавек у 2011 годзе.
ІІ, belsat.eu