У французскай краме падлетак захапіў шасцёх закладнікаў


Узброены падлетак захапіў 7 траўня закладнікаў у тытунёвай краме ў мястэчку Блянняк – прадмесці французскага гораду Тулюз. Пра гэта паведамляе «Franceinfo».

Захопленая крама.
Фота: Google Maps

У закладніках знаходзяцца пяцёра наведнікаў крамы і яе ўладальнік. Нападнік зрабіў некалькі стрэлаў у бок паліцэйскіх, якія прыбылі на месца здарэння, і патрабуе перамоўшчыка. Пры гэтым ён пагражае забіць аднаго з закладнікаў.

На месцы разгорнутыя аддзелы паліцэйскага спецназу. Каб каардынаваць дзеянні паліцыі, у Бланняк прыбыў міністр унутраных справаў Францыі Крыстоф Кастанер.

Hавiны
У Тулюзе двое невядомых расстралялі натоўп. Ёсць ахвяры
2017.07.04 09:12

Мясцовых жыхароў улады просяць заставацца дома.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў