Нацыянальнага ў беларускім спорце з кожным днём становіцца ўсё больш. Форму з нацыянальным арнаментам прадставіў міні-футбольны клуб «Сталіца».
Менскі клуб першым з беларускіх міні-футбольных камандаў прадставіў новы гасцявы камплект формы ў незвычайнай для каманды чырвона-белай расфарбоўцы і з элементамі нацыянальнага арнаменту. Нагадаем, што «Сталіца» да гэтага выступала ў форме чорна-зялёнага колеру. Дызайн формы сумесна распрацоўвывалі беларускія і італьянскія спецыялісты з фірмы «Macron». Форма выраблялася ў Італіі. У новай форме ўпершыню на пляцоўку «Сталіца» выйдзе 15 кастрычніка ў дэрбі супраць МАПІДа.
Наступным крокам стала зʼяўленне вышыванцы. Яе мы можна ўбачыць на шлемах «Менскіх зуброў», якія гуляюць у амерыканскі футбол і на форме гандбольнай каманды «Віцязь», у форме з арнаментам выходзяць працаваць на матчы чэмпіянату Беларусі па валейболе беларускія суддзі. У форме з вышыванку гуляе нацыянальнай футбольная зборная Беларусі і нават на Алімпіядзе ў Рыа нашы спартоўцы выкарыстоўвалі нацыянальныя ўзоры.
СА belsat.eu
фота fc-stalitsa.by