Мігранты ў Італіі вышйлі на масавы пратэст

Wideo

Дзясяткі мігрантаў прайшлі па вуліцах цэнтральнай Фларэнцыі 5 сакавіка з лозунгам «Не расізму» пасля таго, як італьянец застрэліў афрыканскага вулічнага гандляра.

60-гадовы італьянец зрабіў шэсць стрэлаў з пісталета ў афрыканца, які гандляваў скуранымі торбамі, парасонамі ды цацкамі ў Таскане, адным з самых папулярных турыстычных месцаў у Італіі.

Натоўп прайшоў па цэнтры гораду, разбіваючы бетонныя кветкавыя вазоны і перакульваючы смеццевыя бакі ды ровары.

Паліцыя арыштавала падазраванага. Пазней высветлілася, што ён пакінуў перадсмяротную цыдулку, а ў сацыяльных сетках пісаў, што мае слабіну да зброі.

belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары