У ФК «Тарпеда-БелАЗ» чатыры асобы з COVID-19. Два гульцы з падазрэннем

15 траўня 2020 г. Матч «Тарпеда-БелАЗ» – «Гарадзея». Фота: torpedo-belaz.by

Спартовыя выданні паведамляюць, што два трэнеры і два футбалісты жодзінскага «Тарпеда» заразіліся каронавірусам. Яшчэ два гульцы асноўнага складу пад падазрэннем.

21 траўня выданне pressball.by паведаміла, што ў брамніка «Тарпеда-БелАЗ» Уладзіміра Бушмы і хаўбека Міхаіла Афанасьева станоўчыя тэсты на каронавірус. На COVID-19 таксама захварэлі два трэнеры клубу.

Трэнер Сяргей Зеневіч шпіталізаваны.

Паводле By.tribuna.com, паўабаронца «Тарпеда» Андрэй Хачатуран і абаронца Максім Бардачоў таксама могуць быць інфікаваныя. Крыніцы pressball.by пацвердзілі гэтую інфармацыю. Абодва гульцы прапусцяць матч 10-га тура чэмпіянату краіны супраць «Нёмана».

Трэнер каманды Юрый Пунтус у эфіры «Беларусь 5» паведаміў, што медыкі параілі пакуль не выпускаць на поле Андрэя Хачатурана і абаронцу Максіма Бардачова. Яны нібыта сдалі экспрэс-тэсты на антыцелы да новага каронавіруса.

«Калі б была магчымасць, каб тэсты былі гатовыя, напрыклад, цягам гадзіны, была б вялікая верагоднасць, што яны б прыехалі [на матч з «Нёманам»]. Мы ўсё выконваем і не рызыкуем хлопцамі. Вось і ўсё», – заявіў трэнер.

  • Раней на гарачай лініі РНПЦ «Белсату» паведамілі, што вынік экспрэс-тэстаў на атныцелы можна атрымаць праз 15-20 хвілін. Пра інфекцыю ў арганізме сведчаць імунаглабуліны М. Калі чалавек ужо перахварэў, тэст пакажа імунаглабуліны G.

«Перад кожнаю гульнёю некалькі тэстаў на каронавірус». Як праходзіць чэмпіянат па футболе

ЮВ belsat.eu

Hавiны