У Фінляндыі аўтобусная кампанія зладзіла пакемон-тур


Pokemon

Гульня «Pokemon Go» на смартфоне

Услед за гульнёй «Pokemon Go» зʼявіўся новы від турызму.

У невялікімі фінскім горадзе Нільсія зладзілі аўтобусную экскурсію ў вялікі горад – для ахвотных лавіць пакемонаў.

У дзень экскурсіі месцы ў аўтобусе занялі 30 аматараў палявання на пакемонаў. Пераважна гэта былі дзеці і падлеткі, аднак сярод пасажыраў была нават адна пенсіянерка, якую ўнук угаварыў паехаць з ім.

Ідэя новага турыстычнага прадукту нарадзілася ў менеджара па маркетынгу фірмы-арганізатара Сініке Ахонен. Усё пасля таго, як дачка менеджара вярнулася з Хельсінкі на вакацыі і паскардзілася на малую колькасць «пакестопаў» у Нільсія. Пакестопыабʼекты, размешчаныя ў грамадскіх месцах, якія даюць гульцу важныя і карысныя для хода гульні прадметы.

У кожным месцы, дзе спыняўся аўтобус, пакемонт-турысты выходзілі на гадзіну для палявання на японскіх магічных істот. У праграме туру былі прадугледжаныя перапынкі на абед ды на падзарадку тэлефонаў.

За дзень паездкі ўдзельнікі пабывалі ў некалькіх населеных пунктах.

Гід пакемон-туру паведаміў, што ўжо паступілі заявы на другую такую экскурсію, аднак пакуль невядома, ці стануць паездкі рэгулярнымі.

НМ, belsat.eu, паводле Yle.fi

Стужка навінаў