У фінале байдарак-двоек Беларусь заняла шостае месца. За каго заўзеем сёння?


Экіпаж жаночай байдаркі-двойкі Надзея Ляпешка і Марына Літвінчук пераадолелі дыстанцыю 500 метраў з вынікам 1 хвіліна 46,967 секунды. Перамаглі спартоўкі з Венгрыі з вынікам 1:43,687. Серабро – у Нямеччыны, бронза – у Польшчы.

Пакуль што Беларусь у медалёвым заліку займае 34-ае месца. У нас пяць медалёў: адно золата, два срэбры і дзве бронзы.


Сёння пачынаецца кваліфікацыя ў забегу на 100 м з бар’ерамі. За выхад у фінал пазмагаюцца беларускі Аліна Талай і Кацярына Паплаўская. У кваліфікацыі кідання кап’я выступяць Таццяна Халадовіч і Таццяна Корж. Вольга Сударава выступіць у кваліфікацыі скачкоў у даўжыню, а Ірына Якалцэвіч у скачках з шастом.  Кацярына Белановіч выступіць у паўфінале бегу на 400 м з бар’ерамі.

За выхад у фінал у турніры барцоў грэка-рымскага стылю ў вагавой катэгорыі да 98 кг пазмагаецца беларускі атлет Цімафей Дзейнічэнка.

У спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы ў суперцяжкай вазе (звыш 105 кг) выступіць 20-гадовы беларускі штангіст Аляксей Мжачык.

Працягне спаборнічаць у омніуме (від веласпорту) Таццяна Шаракова, якая пасля трох відаў займае 5-е месца ў заліку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў