У Еўропе абіраюць найпрыгажэйшую паштовую марку. Паглядзіце на беларускую!


Асацыяцыя еўрапейскіх паштовых аператараў Post Europe праводзіць конкурс на вызначэнне самай прыгожай паштовай маркі на гістарычную тэматыку. Беларусь таксама ўдзельнічае – паглядзіце, з чым.

Удзел у конкурсе бяруць маркі з выявамі старажытных паштовых шляхоў з дзясяткаў краінаў.

Беларусь прадстаўленая маркай «Белпошты», дзе намаляваная мапа са шляхам «Кракаў-Варшава-Горадня-Вільня» часоў ВКЛ. Гэты шлях у 1583 годзе зацвердзіў вялікі князь Літвы Стэфан Баторы. На фоне мапы – паштальён тых часоў, які трымае квіток, дзе пазначана, куды трэба даставіць лісты.

Онлайн-галасаванне на сайце асацыяцыі праводзіцца з 9 траўня па 9 верасня.

Прагаласаваць можна па спасылцы.

КА belsat.eu

Стужка навінаў