У Еўразвязе назвалі краіны з дарагім і танным алкаголем


Еўрапейскае статыстычнае агенцтва апублікавала вынікі даследавання аб узроўні коштаў на алкаголь у краінах Еўразвязу ў 2018 год.

Гэтак, цэны на алкагольныя напоі былі самымі высокімі ў Фінляндыі (на 82 % даражэй, чым у сярэднім у ЕЗ. У першую пяцёрку таксама ўвайшлі Ірландыя (+ 77 %), Швецыя (+ 52 %), Грэцыя (+ 33 %) і Вялікая Брытанія (+ 29 %).

Узровень коштаў на алкаголь у Еўразвязе.
Фота: ec.europa.eu

Алкаголь па цэнах, ніжэйшых за сярэднія, прадаецца ў крамах Францыі (на 6 % танней), Літвы (- 6 %), Нямеччыны (- 11 %), Польшчы (- 14 %), Іспаніі (- 16 %), Чэхіі (- 18 %) і Вугоршчыны (- 23 %).

Самы танны алкаголь у Балгарыі і Румыніі, дзе ён каштуе на 26 % менш, чым у сярэднім у Еўразвязе.

Аб’ектыў
Беларусь апусцілася ў сусветным рэйтынгу ўжывання алкаголю
2019.07.12 22:05

МГ belsat.eu

Стужка навінаў