У Еўразвязе асудзілі рэпрэсіі супраць пратэстоўцаў у Беларусі


Еўрапейская народная партыя ў сваім акаўнце ў Twitter асудзіла рэпрэсіі супраць удзельнікаў пратэстаў у Беларусі.

Абноўлена
Працягваюцца суды над удзельнікамі пратэстаў за незалежнасць
2019.12.27 07:18

«Мы з вялікай заклапочанасцю сочым за жорсткімі рэпрэсіямі ды арыштамі мірных дэманстрантаў у Беларусі. Права на сходы павінна быць гарантавана, а дэмакратычныя актывісты павінны быць вызваленыя. Свабоду Севярынцу», – гаворыцца ў паведамленні ЕНП.

Пратэсты супраць паглыблення інтэграцыі з Расеяй праходзяць у Беларусі з 7 снежня. Чарговыя акцыі запланаваныя на 29 снежня. Многія іх удзельнікі былі асуджаныя на арышты, у тым ліку арганізатар пратэстаў, сустаршыня БХД Павел Севярынец, або аштрафаваныя.

ВІДЭА
«Навагодняе бязмежжа». У Менску пратэсты супраць інтэграцыі з Расеяй. ВІДЭА І ФОТА
2019.12.26 22:05

Еўрапейская народная партыя аб’ядноўвае кансерватыўныя ды ліберальна-кансерватыўныя партыі Еўропы. Яна мае найбуйнейшую фракцыю ў Еўрапарламенце, яе прадстаўніца ўзначальвае Еўрапейскую камісію.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў