У «Еўрарадыё» будзе новы галоўны рэдактар. Ён з'едліва каментуе творчасць Горвата і Марціновіча


Замест Паўла Свярдлова выконваць абавязкі галоўнага рэдактара будзе Аляксей Карпека, паведамляе «Еўрарадыё».

Павел Свярдлоў пакідае сваю пасаду на нявызначаны тэрмін. Ён з’язджае на навучанне ў ЗША.

Аляксей Карпека з’едліва каментуе ў сваіх артыкулах і допісах у «Facebookʼу» творчасць папулярных пісьменнікаў Андрэя Горвата і Віктара Марціновіча.

«Раман «Ноч» – чарговы поп-прадукт ад майстра стылістыкі. Кадаўр масавай культуры ў краіне, дзе яе няма. У гэтага рамана абсалютна няма свайго колеру. Але не ад таго, што Віктар – дрэнны пісьменнік, а з-за празмернасці адценняў. У выніку ўсё змяшалася ў адно невыразнае нешта. Гэта як з фарбамі. Калі змяшаць усе, то атрымаецца няўцямная шэра-бура-малінавая бурда. На жаль, так і тут», – напісаў Карпека пра раман Марціновіча ў артыкуле «Любоў і Віця. «Ноч» Марціновіча – канец свету ў эпоху хэпі-энд».

Новы галоўны рэдактар «Еўрарадыё» ў сваім «Facebook’у» публікуе шмат допісаў і фотаздымкаў у стылі «беларуская хандра».

Лайкнуць іх не хочацца, але чытаць сапраўды цікава і пазнавальна. Вось, напрыклад, допіс Карпекі пра Зыбіцкую.

А гэта рэцэнзія на кнігу Горвата.

«Кніга складаецца з мноства дробных пастоў, якія спачатку публікаваліся ў «Фэйсбуку», а пасля былі сабраныя разам. Тут няма роўнага апавядання. Структурна гэта зборнік эпізодаў, знітаваных нейкім падабенствам агульнай ідэі. Ідэйна – настольная кніга тых, хто марыць пра даўншыфцінг, казу, зорнае неба над галавой і «сральню» ў двары», – напісаў Карпека пра кнігу Андрэяй Горвата «Радзіва прудок».

The-village.me улучыў Аляксея Карпеку ў топ-15 беларусаў, якія «ўсім незадаволеныя ў «Фэйсбуку».

Скрыншот з the-village.me

Насамрэч сыход Паўла Свярдлова з пасады галоўнага рэдактара – першакрасавіцкі жарт. Але ўсё астатняе ў гэтай навіне – абсалютная праўда : )

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў