У еўрапейскіх краінах праз каронавірус зачыняюць школы і ВНУ


Улады Чэхіі і Грэцыі праз успышку каронавірусу абвясцілі пра часовае закрыццё навучальных установаў па ўсёй краіне. У Славакіі каранцін пакуль уведзены толькі ў школах Браціславы. Пра гэта паведамляе DW.

У Чэхіі, дзе зафіксаваны 41 выпадак заражэння каронавірусам, улады 10 сакавіка абвясцілі пра адмену заняткаў ва ўсіх навучальных установах краіны на нявызначаны тэрмін. Забароненыя масавыя мерапрыемствы колькасцю больш за 100 чалавек. Аб закрыцці школаў, універсітэтаў і дзіцячых садкоў абвясцілі і ўлады Грэцыі, абмежаваўшы тэрмін каранціну двума тыднямі.

На італьянска-аўстрыйскай мяжы памежнікі правяраюць цягнік, які едзе ў Венецыю.
Фота: ESPA Photo Agency / Zuma Press / Forum

У Славакіі, дзе пацверджаны 7 выпадкаў інфекцыі, зачыніліся школы толькі ў сталіцы Браціславе. Але да 23 сакавіка дзейнічае забарона на публічныя царкоўныя службы па ўсёй краіне разам з іншымі публічнымі сходамі. Спіс новых забаронаў абнаўляецца штодня.

У Польшчы таксама забароненыя масавыя мерапрыемствы, ва ўніверсітэтах часткова адменены заняткі і ўведзены дадатковы медычны кантроль на межах з Германіяй і Чэхіяй, а таксама з Украінай, Беларуссю і Літвой.

Hавiны
Санітарны кантроль на польскай мяжы. Цяпер і на ўсходняй
2020.03.10 20:39

Славенія і Аўстрыя зачынілі мяжу з Італіяй. Усе еўрапейскія краіны асцерагаюцца такога маштабу распаўсюджвання эпідэміі, якое адчувае на сабе Італія, дзе ад каронавірусу памёр ужо 631 чалавек.

У Германіі мясцовыя ўлады ў шэрагу рэгіёнаў прымаюць рашэнні аб абмежаванні публічных сходаў і масавых мерапрыемстваў. Так, у Берліне рашэнне спыніць усе імпрэзы ў дзяржаўных культурных установах да 19 красавіка. У Мюнхене адмяняюцца выступу ў Баварскай дзяржаўнай оперы. У Паўночным Рэйне – Вэстфаліі абвясцілі аб адмене любых мерапрыемстваў з больш чым 1000 удзельнікаў.

Hавiны
«Уся краіна – чырвоная зона». Чаму беларусы не спяшаюцца вяртацца з Італіі?
2020.03.10 17:40

КА belsat.eu

Стужка навінаў