У Еўрапарламенце заявілі, што ніколі не прызнаюць незалежнасць Каталунні


«Ніхто ніколі не прызнае Каталунню як незалежную краіну». Такую заяву зрабіў кіраўнік Еўрапарламента Антоніа Таяні. Ён назваў рэферэндум у рэгіёне незаконным, а пераадоленне яго наступстваў – унутраным пытаннем Іспаніі, а не міжнароднай праблемай, піша Associated Press.

Старшыня Еўрапарламента назваў «правільным справай» адхіленне ад сваіх пасадаў лідэраў Каталоніі і прызначэнне новых выбараў у парламент рэгіёну. Паводле слоў Антоніа Таяні, выбары дазволяць каталунцам «вырашыць, які ўрад яны хочуць мець. Усё павінна адбывацца ў адпаведнасці з канстытуцыяй Іспаніі».

Новыя выбары прызначаныя на 21 снежня.

Таяні дадаў, Еўропа спадзяецца, што дыялог можа дапамагчы вырашыць «складаную сітуацыю», дадаўшы, што «гэта не азначае, што Еўразвяз можа выступаць пасярэднікам».

Нямеччына, Вялікабрытанія, Францыя і некалькі іншых краін ужо адмовіліся прызнаць незалежнасць Каталунні. На думку еўрапейскіх лідэраў, Іспанія павінна заставацца адзінай.

Былы каталунскі лідар Карлэс Пучдэмон, які пазбавіўся сваёй пасады, у суботу заклікаў каталонцаў да мірнага супраціву.

Напярэдадні іспанскі ўрад пазбавіў Каталунні аўтаноміі, увёўшы 155 артыкул Канстытуцыі. Кіраўніком рэгіёна была прызначаная першы віцэ-прэм’ер Іспаніі Сарайя Саэнс дэ Сантамарыя.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў