У Ерэване палкоўнік паліцыі ўчыніў налёт на банк, ёсць ахвяры


Затрыманы нападнік. Увага! жорсткае відэа

У армянскай сталіцы мужчына ўчыніў напад на банк «HSBC».

Нападнікам аказаўся палкоўнік паліцыі, паведамляе «Интерфакс».

«Чалавек, які здзейсніў злачынства, з’яўляецца начальнікам цэнтру Дарожнай паліцыі па відэарэгістрацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху палкоўнікам Даніэлам Даніэлянам», – паведамляе прэс-служба паліцыі.

Напад адбыўся 3 траўня днём на ажыўленым праспекце Комітаса ў цэнтры Ерэвану.

«Мужчына быў узброены нажом, гранатай, вінтоўкай. Уварваўшыся ў банк, ён параніў двух супрацоўнікаў, адзін з якіх памёр. Мужчына скраў грошы і паспрабаваў збегчы, але яму не ўдалося. Пры затрыманні ён аказаў супраціў, параніў аднаго з паліцэйскіх», – паведаміў агенцтву «Интерфакс» прэс-сакратар паліцыі Арменіі Ашот Агаранян.

Паліцыя паведаміла пра яшчэ аднаго загінулага і двух параненых у выніку інцыдэнту.

Армянскія медыі паведамлялі, што, паводле папярэдніх звестак, нападнікаў было двое.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў