У Ерэване блакуюць парламент пасля закліку Пашыньяна


Увечары 2 кастрычніка прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашыньян заклікаў людзей праз «Фэйсбук» сабрацца каля будынку парламенту.

Калі Пашыньян прыбыў да будынку Нацыянальнага сходу, яго віталі тысячы дэманстрантаў, якія блакуюць цяпер уваход у будынак з боку вуліцы Дэмірчана.

Пашыньян прайшоў у парламент, адкуль праз «Фэйсбук» заклікаў дэманстрантаў устрымацца ад скандаванняў лозунгаў ды папрасіў не замінаць дэпутатам уваходу і выхаду з парламенту, падае «Радыё Азацюнун».

Маніфестанты падтрымліваюць заклік Пашыньяна не дапусціць прыняцця спрэчных паправак у закон «Аб рэгламенце Нацыянальнага сходу». Паводле прэм’ера, яны значна звузяць магчымасці роспуску парламенту.

Тры парламенцкія фракцыі прапанавалі законапраект, які дазваляе блакаваць яго роспуск пры неабходнасці другі раз абіраць прэм’ера. На пазачарговым пасяджэнні парламент 67 галасамі «за» прыняў гэтыя спрэчныя папраўкі. Дэпутатаў, якія падтрымалі папраўкі, называе контррэвалюцыянерамі.

Нікол Пашыньян стаў прэм’ерам у траўні ў выніку маштабных вулічных пратэстаў, якія вымусілі пайсці ў адстаўку прэм’ер-міністра Сэржа Саргсьяна.

ДД

Стужка навінаў