Баевікі хусітаў узарвалі дом экс-прэзідэнта Емена Алі Абдулы Салеха ў цэнтры сталіцы Сане 4 снежня. Пра гэта паведамляе Reuters.
Паводле СМІ, загінулі таксама і сваякі Салеха.
Абдула Салех кіраваў у Емене з 1978 па 2011 гады. У выніку масавых хваляванняў, якія перараслі ў баявыя дзеянні ў Емене, Салех пакінуў свой пост.
З 2014 года Емене фактычна ідзе грамадзянская вайна паміж хусітамі (шыіцкімі паўстанцамі) з аднаго боку і ўрадавымі войскамі – з другога.
ІІ, belsat.eu