У Емене авіяцыя разбамбіла аўтобус з дзецьмі


Аўтобус з дзецьмі трапіў пад авіяўдар, нанесены кааліцыяй на чале з Саудаўскай Аравіяй па горадзе Саада на поўначы Емена. У выніку бамбавання загінулі і атрымалі раненні дзесяткі чалавек, паведаміў Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа.

Арганізацыя не прыводзіць дакладную колькасць ахвяраў і параненых, адзначаючы толькі, што большасць з іх дзеці ва ўзросце да дзесяці гадоў. BBC News у сваю чаргу паведамляе, што загінулі як мінімум 43 чалавекі і 61 атрымаў раненні.

Прадстаўнікі кааліцыі сцвярджаюць, што дзяцей выкарыстоўвалі ў якасці «жывога шчыта» паўстанцы-хусіты, на якіх быў накіраваны авіяўдар.

З 2014 года Емене ідзе грамадзянская вайна паміж хусітамі (шыіцкімі паўстанцамі) з аднаго боку і ўрадавымі войскамі – з другога. У 2015 годзе ў канфлікт на баку ўраду ўмяшалася кааліцыя арабскіх дзяржаваў на чале з Саудаўскай Аравіяй. За 4 гады канфлікту ў краіне былі забітыя каля 10 тыс. чалавек.

ІІ, belsat.eu, паводле Медуза

Глядзі таксама
Каментары