У Ельску развітваюцца з 22-гадовай настаўніцай, якую лекавалі ад няправільнага дыягназу


У Ельскім раёне памерла 22-гадовая настаўніца хіміі і біялогіі Настасся М. У красавіку дзяўчына пайшла на бальнічны з пнеўманіяй, а 7 чэрвеня памерла ад тромбу, піша TUT.by.

У красавіку ў дзяўчыны забалела нага ў раёне стапы. Боль быў настолькі моцны, што дзяўчына не магла хадзіць. Хірург прызначыў дзяўчыне мазь, аднак гэта не дапамагло. 29 траўня Настасся паклалі ў Ельскі шпіталь з падазрэннем на пнеўманію. Яе лячылі, аднак лепей не станавілася. Усе чатыры тэсты на каронавірус былі адмоўнымі.

У выніку дзяўчыну забіў тромб. У заключэнні аб смерці так і напісана: «Лёгачная эмбалія без згадвання аб вострым лёгачным сэрцы». Сваякі мяркуюць, што дактары ў Ельску нясвоечасова прынялі захады.

Настассю хаваюць у адкрытай труне і ў белай сукенцы.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў