У Екацярынбургу супрацоўнік следчага камітэту гнаў самагон у кватэры


У Екацярынбургу ў кватэры 14-павярховага жылога дому на вуліцы Мехрэнцава, 46, адбыўся моцны выбух і ўзнік пажар. У выніку апынулася, што прычынаю надзвычайнага здарэння стала выбух самагоннага апарату. А вось уласнікам кватэры з’яўляецца кіраўнік следчага аддзелу СКР па Чыгуначным раёне Ягор Мядзведскіх, паведаміла крыніца «Коммерсанта».

Ягор Мядзведскіх і яго жонка шпіталізаваны з апёкамі больш за 50 % цела. Атрымаць аператыўны каментар у прэс-службе свярдлоўскага СКР не атрымалася – тэлефоны ведамства не адказвалі.

Выбух у кватэры адбыўся ў сераду, 10 красавіка, раніцай. Супрацоўнікі МНС атрымалі паведамленне пра пажар а 10:24. Яго плошча склала 30 кв. м. Паводле ведамства, ратавальнікі эвакуявалі з будынку 20 асобаў, з іх восем дзяцей. Па факце здарэння паліцыя і пракуратура арганізавалі праверку. Дакладныя прычыны выбуху высвятляюцца.

Фота
У менчука на кухні ўзарваўся самагонны апарат
2016.07.19 11:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў