У эфіры БТ нагадалі пра адказнасць за распаўсюд «шкоднай» інфармацыі пра каронавірус на Віцебшчыне


Увечары 4 красавіка ў эфіры дзяржаўнага тэлеканалу «Беларусь 1» выйшаў сюжэт пра сітуацыю з каронавірусам на Віцебшчыне. У матэрыяле нагадваецца, што за распаўсюд інфармацыі ў інтэрнэце недакладнай інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам, прадугледжана адказнасць.

У сюжэце «Беларусь 1» адзначаецца, што «ў праваахоўныя органы вобласці ўжо паступаюць заявы аб размяшчэнні на інтэрнэт-рэсурсах ілжывай інфармацыі, звязанай з каронавірусам». «Празмерна актыўны пошук людзей, якія апынуліся пад медычным наглядам, публікацыя іх персанальных дадзеных прыводзіць не толькі да распаўсюджвання чутак, але часам і да ганенню», – кажуць дзяржаўныя журналісты.

Скрыншот з эфіру «Беларусь 1»

Афіцыйная прадстаўніца УУС Віцебскага аблвыканкаму Вольга Шкуратава ў сюжэце «Беларусь 1» заявіла:

«Кожны факт атрымае адпаведную прававую ацэнку. У выпадку наяўнасці складу правапарушэння вінаватыя будуць прыцягнутыя да ўстаноўленай законам адказнасці. Варта адзначыць, што існуе адказнасць не толькі за раскрыццё ўрачэбнай тайны і персанальных дадзеных грамадзянаў, але і за распаўсюд з дапамогай інтэрнет-рэсурсу інфармацыі, якая можа нанесці шкоду дзяржаўным або грамадскім інтарэсам»

Hавiны
Пракуратура дапытала лекарку з Віцебску, якая заявіла, што сітуацыя з COVID-19 выходзіць з-пад кантролю
2020.04.02 11:50

«Рэальнасць такая, што сёння ўсім неабходна аб’яднаецца ў барацьбе з пандэміяй, клапаціцца адзін пра аднаго і не перашкаджаць лекарам рабіць сваю працу. Любы вірус пройдзе, калі толькі ён не засядзе ў галаве», – рэзюмуюць аўтары сюжэту.

Hавiны
Хочуць «падарваць нешта». Фэйкамі пра каронавірус будзе займацца КДБ
2020.03.21 13:00

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў