У Дзяржынску ва ўласным доме зарэзалі двух пенсіянераў


У Дзяржынску ва ўласным доме знайшлі трупы 74-гадовага мужчыны і яго 75-гадовай жонкі з нажавымі раненнямі.

Трупы знайшоў сын пенсіянераў, які прыйшоў наведаць бацькоў увечары 28 снежня.

Дзяржынскім раённым аддзелам Следчага камітэту распачатая крымінальная справа паводле п.1 ч.2 арт.139 (забойства) Крымінальнага кодэкса.

«У выніку аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў працаўнікамі крымінальнага вышуку па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрыманы раней неаднаразова судзімы 33-гадовы мясцовы жыхар, які працуе жывёлаводам», – паведамляецца на сайце Следчага камітэту.

Для далейшага расследавання крымінальная справа прынята да вытворчасці следчымі абласнога апарата ўпраўлення Следчага камітэту па Менскай вобласці.

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў