У Дзяржынску правяраюць краму, у якой пакупнікі пабачылі мыш на таварах


У рэдакцыю «Белсату» жыхары Дзяржынску скінулі відэа з крамы «Радуга», у якім пакупнікі сярод мучных вырабаў заўважылі, як бегала шэрая мыш.

Хто гэта тут схаваўся??

Іў! Хто гэта тут схаваўся??Мышкі!Гэтае відэа мы атрымалі ад жыхароў Дзяржынску, якія сцвярджаюць, што яно зроблена ў краме «Радуга». Мы абавязкова спраўдзім гэтую інфармацыю. А вы пакуль што ўважліва глядзіце, што купляеце!?Падрабязнасці: https://naviny.belsat.eu/news/u-dzyarzhynsku-pravyarayuts-kramu-u-yakoj-pakupniki-pabachyli-mysh-na-tavarah/

Opublikowany przez Белсат TV Piątek, 28 lutego 2020

У каментарах на відэа чуваць, як пакупнікі абураюцца санітарнымі нормамі ў новай краме. Відаць, як невялікі звярок перамяшчаецца з аднаго латка з вырабамі ў іншы.

У самой краме пацвердзілі, што відэа бачылі і адрэгавалі на гэта.

«Гэта не фэйк, так мы думаем. Вядзем разбіральніцтва. Цяпер з правяраннем у нашай краме мясцовая санстанцыя. Крама размяшчаецца ў арэндаваным памяшканні. У нас склады на першым паверсе, а гандлёвая плошча на другім паверсе. Таму разглядаем розныя версіі з’яўлення мышы. Існуе верагоднасць, што нехта яе прынёс у залю», – распавялі «Белсату» у дзяржынскай краме «Радуга».

Пасля таго, як пакупнікі пабачылі мыш сярод булак, вырабы прыбралі. Чытачы «Белсату» даслалі фота, на якім бачна, што паліцы пусты без тавараў.

З паліцаў прыбралі тавары, па якіх бегала мыш.
ВІДЭА
Малочны завод у Рагачове падаў у суд на трох жанчын, якія апублікавалі здымкі пацукоў у малаку
2016.07.29 10:54

СК belsat.eu

Стужка навінаў