У Дзярждуме РФ ухвалілі адмену крымінальнай адказнасці за рэпосты


Дэпутаты Дзярждумы Расеі прынялі ў першым чытанні законапраект аб «дэкрыміналізацыі рэпостаў». Закон прадугледжвае скасаванне крымінальнай адказнасці па ч. 1 арт. 282 РФ (распальванне варожасці), калі яно здзейснена ўпершыню і не пагражае бяспекі дзяржавы і канстытуцыйнаму ладу.

Законапраект накіраваў у парламент Уладзімір Пуцін. У тлумачальнай запісцы адзначаецца, што аналіз правапрымяняўчай практыкі паказвае: не заўсёды прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзеянні, прадугледжаныя ч. 1 арт. 282 КК РФ з’яўляецца абгрунтаваным.

Адначасова ў адміністратыўны кодэкс будзе ўключаны новы артыкул – «распальванне нянавісці або варожасці». Адказнасць за гэтае правапарушэнне будзе прадугледжваць адміністратыўны арышт або штраф.

Паводле арт. 282 у Расеі неаднойчы распачыналі крымінальныя справы за рэпосты ў сацыяльных сетках. Колькасць асуджаных за рэпосты і ў Расеі ў апошнія гады імкліва расце: гэтак у 2017 годзе колькасць такіх крымінальных справаў вырасла ў чатыры разы – са 149 да 600.

  • Крымінальныя і адміністратыўныя справы за допісы, рэпосты і лайкі ў сацсетках сталіся распаўсюджанай практыкаю і ў Беларусі. Агулам у Беларусі за перыяд з 2006 па 2015 гады былі асуджаныя два чалавекі за распальванне расавай, нацыянальнай або рэлігійнай варожасці або розні (арт. 130 КК). Столькі ж асобаў было прыцягнутыя да крымінальнай адказнасці толькі ў 2016 годзе. А вось летась іх колькасць павялічылася да 10 чалавек.

ІІ, belsat.eu, паводле Интерфакс

Глядзі таксама
Каментары