У Дзярждуме распавялі, калі можна чакаць увядзення адзінай валюты Беларусі і Расеі

Першы намеснік старшыні камітэту Дзярждумы па справах СНД Віктар Вадалацкі заявіў «РИА Новости», што ўвядзення адзінай валюты Саюзнай дзяржавы Беларусі і РФ не варта чакаць раней за 2030 год.

«З улікам таго, як у нас ідуць падпісання так званых дарожных мапаў – ужо больш за 80% падпісана, нават 90% ужо падпісана, па некаторых ёсць пытанні – то я думаю, што адзіная валюта ў нас можа быць не раней за 2030 года. Настолькі павольна ідуць падпісання», – сказаў Вадалацкі.

Нагадаем, па стане на канец 2019 года прадстаўнікі ўрадаў Беларусі і Расеі заяўлялі, што 30 дарожных мапаў ужо ўзгодненыя. Разгляд 31-й мапы, дзе гаворка ідзе пра стварэнне наднацыянальных органаў і ўвядзенне адзінай валюты, адкладзены на нявызначаны тэрмін. Мяркуецца, што да разгляду 31-й мапы Менск і Масква пяройдуць пасля таго, як будуць рэалізаваныя астатнія 30 мапаў – то бок не раней за 2023 год.

Хто каго перахітрыў? Усё, што трэба ведаць пра вынікі года ў інтэграцыйных перамовах Беларусі і Расеі

ІІ belsat.eu

Глядзі таксама

Hавiны