У дзярждэпе ЗША лічаць, што Covid-19 выйшаў з лабараторыі ва Ўу-Хані


У Вашынгтоне заявілі, што маюць звесткі, паводле якіх COVID-19 пачаў распаўсюджвацца па свеце з лабараторыі ў кітайскім горадзе Ўу-Хань. Пра гэта заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа ў інтэрв’ю амерыканскаму тэлеканалу ABC News.

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа адзначыў, што многія эксперты лічаць, што вірус мае штучнае паходжанне, у той жа час дадаўшы, што дасведчаны аб паведамленнях навукоўцаў, якія на падставе аналізаў ДНК кажуць аб прыродным паходжанні віруса.

«Мы робім усё, што ад нас залежыць, каб атрымаць адказы на ўсе гэтыя пытанні. Мы спрабуем накіраваць туды групу экспертаў, Сусветная арганізацыя здароўя спрабуе накіраваць групу туды, і ў іншыя лабараторыі ў Кітаі, але кітайская кампартыя працягвае блакаваць доступ», – сказаў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа.

Раней прэзідэнт ЗША Доналд Трамп заявіў, што ягоная Адміністрацыя ладзіць «сур’ёзнае расследаванне» дзеянняў Кітаю на пачатку эпідэміі. Таксама Трамп заяўляў, што ўрад спрабуе высветліць, ці была крыніцай каронавіруса лабараторыя ў кітайскім Ўу-Хані.

Hавiны
Доналд Трамп абвінаваціў Кітай у распаўсюдзе каронавіруса
2020.04.28 13:20

CK belsat.eu

Стужка навінаў