У Дзярждэпартаменце ЗША стварылі адмысловую пасаду для барацьбы са «зламыснымі дзеяннямі» Расеі


У Дзярждэпартаменце ЗША з’явілася новая пасада – старэйшы дарадца па праблемах расейскай зламыснай дзейнасці і тэндэнцыяў.

Па-ангельску пасада гучыць як «senior advisor for Russian malign activities and trends». Скарочана – SARMAT. Гэтая абрэвіятура супадае з назвай расейскай міжкантынентальнай балістычнай ракеты «Сармат», пра стварэнне якой раней сёлета абвясціў прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін.

У сераду прэс-сакратар Дзярждэпартамента пацвердзіла, што супадзенне назваў невыпадкова.

Вонкавапалітычнае ведамства ЗША пакуль не паведаміла пра тое, ці прызначаны хто-небудзь на новую пасаду.

Закранаючы пытанне аб абавязках таго, хто зойме гэтую пасаду, намеснік дзяржсакратара ЗША Уэсс Мітчэл растлумачыў, што гэты чыноўнік будзе «распрацоўваць міжрэгіянальныя стратэгіі», прычым гэтая праца будзе ажыццяўляцца пры ўдзеле розных падраздзяленняў.

ІІ, belsat.eu, паводле Голас Амерыкі

Стужка навінаў