У Дзень Волі Лявон Вольскі плануе даць вулічны канцэрт у Менску


Лявон Вольскі ў двары свайго загараднага дома, дзе асабліва хутка нараджаюцца хіты. Фота belsat.eu

Імпрэза мае распачацца а 18:30 на скрыжаванні вуліц Рэвалюцыйная і Камсамольская каля гадзінніка.

Вольскі распавёў belsat.eu, што разам з ім здолеюць выступіць Зміцер Вайцюшкевіч, Ігар Варашкевіч, Павел Аракелян.

23 сакавіка Лявон Вольскі выступіў на святочным канцэрце ў Горадні.

Паглядзіце, як беларусы віншуюць адзін аднаго з Днём Волі. Далучайцеся!

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары