У дзень пратэстаў у Маскве ладзяць турнір па кіраванні аўтазакамі


Упраўленне Федэральнай службы выканання пакаранняў па Маскве 10 жніўня правядзе спаборніцтва па кіраванні аўтазакамі сярод працаўнікоў ведамства.

«Удзельнікі прадэманструюць навыкі манеўравання з перашкодай ва ўмовах гораду, веданне правілаў дарожнага руху і навыкі стральбы», – піша ТАСС.

Турнір прымеркаваны да Дня транспартнай службы крымінальна-выканаўчай сістэмы, які з нядаўніх часоў адзначаецца 11 жніўня. Раней ведамства праводзіла падобныя спаборніцтвы, у прыватнасці, з нагоды Дня работнікаў аўтамабільнага транспарту ў кастрычніку.

Hавiны
10 жніўня – новыя пратэсты ў Маскве. «Белсат» вядзе стрым
2019.08.07 13:33

Вядома, што на 10 жніўня таксама запланаваная чарговая акцыя пратэсту супраць нядопуску апазіцыйных кандыдатаў на выбары ў Масгардуму. Удзельнікаў папярэдняй акцыі 3 жніўня жорстка затрымлівалі сілавікі, а на пратэстоўцаў, што выйшлі на вуліцу 27 ліпеня, завялі крымінальную справу за «масавыя беспарадкі».

КА belsat.eu

Стужка навінаў