У дзень нармандскага саміту загінулі трое ўкраінскіх вайскоўцаў


У той час, як у Парыжы праходзілі перамовы лідараў Украіны, Расеі, Германіі і Францыі адносна вайны на Данбасе, у рэгіёне працягвалі гінуць украінскія вайскоўцы.

Як паведамляе штаб Аперацыі аб’яднаных сілаў Украіны ў Facebook, 9 снежня ўзброеныя сілы Расеі 7 разоў парушалі рэжым спынення агню.

Зведення станом на 07:00 10 грудня 2019 року#ООС #операція_ОС #ранкове_зведення9 грудня збройні формування Російської…

Opublikowany przez Операція об'єднаних сил / Joint Forces Operation Poniedziałek, 9 grudnia 2019

Вораг страляў па ўкраінскіх пазіцыях гранатамётамі розных сістэм, вялікімі кулямётамі і іншай стралковай зброяй, у тым ліку з дапамогай зброі БМП.

У гэты ж дзень у выніку выбуху на невядомым выбуховым прыстасаванні загінулі тры ўкраінскія вайскоўцы.

Hавiны
Нармандская чацвёрка дамовілася пра поўнае спыненне агню
2019.12.10 06:36

Нагадаем, што падчас сустрэчы нармандскай чацвёркі бакі дамовіліся пра поўнае і ўсебаковае спыненне агню да канца 2019 года.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў