У футбаліста і лекара клубу «Іслач» знайшлі каронавірус


Зараз каманда самаізалявалася на 10 дзён.

У двух гульцоў менскага клубу «Іслач», які выступае ў Вышэйшай лізе, 13 траўня пацвердзіўся каронавірус, перадае Metarating.by.

Паводле звестак Telegram-канала Nexta Live, COVID-19 пацвердзіўся ў абаронцы каманды Годфры Сцівена і галоўнага лекара клубу Дзмітрыя Цішкова. Яшчэ адзін футбаліст, Аляксандр Макась, два тыдні на бальнічным з пнеўманіяй.

Hавiны
Праз каронавірус палова гульцоў ФК «Івацэвічы» не паехалі ў Баранавічы. У выніку каманда прайграла 1:9
2020.05.06 07:25

Таксама згодна з інфармацыяй Metarating.by яшчэ ў двух спартоўцаў сталічнага «Энергетык-БДУ» пацвердзіўся COVID-19. Аднак у камандзе не робяць тэсты, каб каманду не знялі з чэмпіянату Беларусі. Як піша рэсурс, зараз футбалісты атрымоўваюць індывідуальнае лекаванне. Аднак у каментары «Прэсболу» прадстаўнікі клуба гэтую інфармацыю абверглі.

Беларусь – адзіная краіна ў Еўропе, дзе падчас пандэміі праходзіць чэмпіянат па футболе.

Раней падазрэнні на каронавірус былі ў гульца клубу «Менск» ды дзяржынскага «Арсеналу». Дыягназ пацвердзіўся ў хакеіста каманды Лукашэнкі.

КТ Belsat.eu

Hавiны
1300 фанатаў з усяго свету. ФК «Слуцк» распавёў, што збіраецца рабіць з нечаканай славай
2020.03.30 19:56
Стужка навінаў