У Дубаі гарыць гатэль-хмарачос. Агнём ахоплены дзясяткі паверхаў (фота, відэа)


Пра пажар у пяцізоркавым гатэлі Address Hotel Downtown напісалі прадстаўнікі ўраду краіны ў афіцыйным Twitter’ы. На месцы працуюць спецыялісты. Прычыны здарэння высвятляюцца. Будынак загарэўся ў момант, калі ў неба пачалі запускаць феерверкі.

Гатэль размешчаны па суседстве з адным з самых вялікіх хмарачосаў у свеце Бурдж Халіфа. Загінулых і пацярпелых няма, пастаяльцы эвакуяваныя.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў