У ДТЗ загінуў бізнесоўца і суўладальнік крамаў «5 элемент» Яўген Навасялецкі


Пра трагедыю ў «Facebook» напісаў старшыня Вышэйшага каардынацыйнага савету «Рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва» Уладзімір Карагін.

Паводле яго інфармацыі, вядомы беларускі прадпрымальнік стаў ахвярай выпадковай трагедыі: іншага кіроўцы, які на трасе па сустрэчнай аб’язджаў лася і ўрэзаўся ў аўта Яўгена.

Яўген Навасялецкі, акрамя крамаў бытавой тэхнікі «5 элемент», стварыў у 2014 годзе і развіваў агратурыстычны этнакультурны комплекс «Наносы» на тэрыторыі нацыянальнага парку «Нарачанскі». Ён уваходзіў у спіс 200 самых вядомых бізнесоўцаў Беларусі паводле выдання «Ежедневник».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў